У інтэрнатах БНТУ адключаны доступ да інтэрнэту
З 10-га сакавіка ў інтэрнатах Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага Ўнівэрсытэту адключаны доступ да інтэрнэту. Студэнтам гавораць, што на гэта быў адмысловы вусны загад рэктара Хрусталёва.
Супрацоўнікі інтэрнэт-правайдэра Niks, празь які БНТУ быў далучаны да сеціва, на запыты студэнтаў адказваюць, што інтэрнэт сапраўды адлучаны з боку ўнівэрсытэта, але не правайдэра.
Студэнты БНТУ спадзяюцца, што пасьля 20-га сакавіка (калі скончыцца выбарчая кампанія) інтэрнэт запрацуе ізноў.
Каментары праз FACEBOOK