Бацькоўскі сход на журфаку БДУ не выклікаў увагі студэнтаў

Як сьведчыць наша апытаньне студэнтаў факультэту, на бацькоўскім сходзе, які адбыўся ў суботу у актавай залі факультэту, прысутнічалі бацькі не больш за 15-20% ад усей колькасьці студэнтах першага і другога курсаў.

Яно і ня дзіўна: бацькі менскіх студэнтаў ў суботу вырашаюць іншыя, больш вартыя ўвагі справы, а рэгіяналам вандроўка ў Менск абыходзіцца ў значную капейку.

Спачатку перад нешматлікімі слухачамі выступіў дэкан, тэма выступу якога, са словаў аднаго з бацькоў, гучала так: “Ничего информативного – просто разговор ни о чем”. Пасьля куратары кожнай з групаў сабралі бацькоў і распавядалі пра посьпехі кожнага зь дзетак, чые бацькі прысутнічалі на сходзе.

Ня гледзячы на ёдкія камэнтарыі напярэдадні, сярод паведамленьняў кіраўніцтва факультэту “палітыкі не было”. Намёкаў – таксама. Так што, як і плянавалася кіраўніцтвам, сход быў прысьвечаны “итогам зимней сессии”. Размаўлялі пра тое, што ўсе студэнты – «очень хорошие дети».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0049 seconds.