Студэнт-батанік вырошчваў канаплю ў гаражы

Студэнт-батанік аднаго з бранскіх ВНУ (Расея) прыстасаваў свой гараж пад цяпліцу для вырошчваньня канаплі.

Малады чалавек пераўтварыў склеп свайго гаража ў сапраўдную цяпліцу для вырошчваньня гэтай капрызнай расьліны ў суворых умовах цяперашняй бранскай зімы.

Апэратыўную інфармацыю аб вырошчваньні й продажы марыхуаны атрымалі супрацоўнікі ЛАУС на станцыі Бранск. Апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы дадзены факт цалкам пацьвердзілі.

Як паведаміў памочнік Бранскага транспартнага пракурора Андрэй Трэбуноў па дадзенай справе Бранская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. Пад варту ўзялі студэнта, якога падазраюць у злачынстве.

Паводле sachok.ru 

14:00, 07/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0065 seconds.