86% менскіх студэнтаў карыстаюцца інтэрнэтам
Такі вынік быў атрыманы ў апытаньні спэцыялістаў гарадзкога навукова-дасьледчага інстытута сацыяльна-эканамічных праблемаў. Гэты лік склалі 20% студэнтаў, якія не ўяўляюць сваё жыцьцё без інтэрнэта, 32%, што карыстаюцца інтэрнэтам некалькі разоў на тыдзень, і 34%, якія зрэдку выкарыстоўваюць сусьветнае сеціва.
Таксама па вынікаў гэтага апытаньня, якія распаўсюдзіла агенцтва “Мінск-навіны”, стала вядома, што 18,7 % працоўнай моладзі штодзень працуюць у сеціве.
Каментары праз FACEBOOK