Студэнты Зімбабвэ таксама будуць вывучаць кітайскую мову

Студэнты ўсіх сямі ўнівэрсытэтаў Зімбабвэ з новага года абавязкова павінны вывучаць кітайскую мову. Гэта зьяўляецца часткай новай палітыкі прэзыдэнта Мугабэ “Глядзі на Ўсход”, накіраванай на ўмацаваньне сувязяў з Кітаем. 

Міністар вышэйшай адукацыі Стэн Мудэнгэ абвесьціў, што ўвядзеньне абавязковага курса вывучэньня кітайскай мовы ў навучальны расклад зьяўляецца “актуальнай патрэбай”. Па яго словах, гэта дапаможа народам двух краінаў лепей зразумець адна адну і паспрыяе разьвіцьцю турызму і гандлю.

У адказ на гэта рашэньне ўраду студэнты абвесьцілі новаўвядзеньне “чарговым прыступам вар’яцтва рэжыму Мугабэ”. Па словах прэзыдэнта Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкіх зьвязаў Зімбабвэ Вашынгтона Катэмы: “Урад гатовы пайсьці  на любыя хітрыкі, каб прыцягнуць кітайцаў у краіну, паколькі спадзяецца на тое, што КНР дапаможа збанкрутаванаму рэжыму. Але не трэба гэта рабіць за кошт студэнтаў”.

Прэсавы сакратар апазыцыйнага Руху за дэмакратычныя зьмены Нэльсан Чаміса кажа, што збліжэньне з Кітаем нічога добрага не нясе: “Кітайцы адно спусташаюць усе рэсурсы Зімбабвэ, аднак нічога за гэта не даюць”. 

Нагадаем, што з пачатку 2000-х гадоў у адносінах да Зімбабвэ краіны Захаду ўвялі эканамічныя санкцыі. Пасьля гэтага Мугабэ заклікаў сваіх грамадзянаў “Забыцца на Захад і глядзець на ўсход”.

Паводле газэты Cape Argus

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0053 seconds.