Віктар Шалкевіч: "2006 год я сустрэну з жонкай, дачкой, кошкай і рыбкамі"

Віктар ШалкевічНа апытанку studenty.by аб навагодніх сьвяткаваньнях у студэнцкія гады і сёлета адказвае Віктар Шалкевіч, былы студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральнага мастацкага інстытута (сучасная Акадэмія мастацтваў), вядомы музыка, актор.

Як сьвяткавалі Новы Год у студэнцкія гады? 

Госпадзі! Ды я й ня памятаю, шчыра кажучы! Гэта так даўна было! Магу толькі сказаць, што вельмі нецікава. Вельмі. У інтэрнаце на Тыпаграфскай 14. Ну, ніяк! Абсалютна нецікава.

А як зьбіраецеся адзначаць надыходзячыя сьвяты?

Так як гэты год я пачаў 6-га і да 30-га ўвесь час ежджу (вось і зараз у Менску сяджу), то 2006 год я зьбіраюся сустрэць дома, у Горадні. Разам з жонкай, дачкой, кошкай і рыбкамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0812 seconds.