Лявон Вольскі: “У навагоднюю ноч студэнты маглі сабе дазволіць і каньяк "Напалеон"!"

Лявон ВольскіStudenty.by ладзіць апытанку вядомых людзей аб іх ўспамінах пра навагоднія сьвяты ў студэнцкія часы і плянах на сьвяткаваньне Новага году. Адказвае Лявон Вольскі, былы студэнт Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава, лідэр “N.R.M”, “Zet”, “Крамбамбулі”.

Як сьвяткавалі Новы Год у студэнцкія гады?

Нічога адметнага з часоў студэнцкіх сьвяткаваньняў Новага Года я, на жаль, узгадаць не магу. Тады было прынята адзначаць у вузкім сямейным коле. А калі мы – студэнты – і зьбіраліся разам, то сьвяткавалі зусім традыцыйна: шукалі, у каго вольная кватэра і скідваліся на "стол" (у навагоднюю ноч студэнты маглі сабе дазволіць і каньяк "Напалеон"!). Ладзілі такія студэнцкія вечарыны – з гітараю і сьпевамі.

Як зьбіраецеся адзначаць надыходзячыя сьвяты?

Ні зь месцам, ні з самім сьвяткаваньнем яшчэ ня вызначыліся. Але варыянтаў пакуль два. Альбо сустрэнем Новы Год усім складам "Крамбамбулі" на канцэрце (у мінулы раз, дарэчы, навагоднюю "Крамбамбулю" можна было пакаштаваць у клюбе "Ізюм"). Альбо буду сьвяткаваць за горадам у цёплым коле сям'і і сяброў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0668 seconds.