"Рок-калядам" – 5 гадоў

17 сьнежня ў Горках прайшлі ужо пятыя “Рок-каляды”. На юбілейны канцэрт, які адбываецца ў студэнцкім горадзе штогод з 2001, прыехалі гурты з Магілёўшчыны і Меншчыны, а таксама выступілі мясцовыя музыкі. Галоўны рэй падчас канцэрту вялі “Няправільныя ноты” (Горкі), “Казінакі” (Горкі), “Сэрца цішыні” (Горкі), “Styx” (Горкі), “Акропаль” (Смалявічы) ды “Каракулі” (Быхаў).

Найбольш удалую атмасфэру удалося стварыць музыкам з Смалявічаў, а таксама з Быхава, апошнія нават раздавалі свае аўтографы на майках слухачоў. Як заўсёды поўнай энэргетыкі і сталёвых рокавых нотак быў голас вакалісткі “Сэрца цішыні” Веранікі.

Парадавалі вядомымі беларускімі гітамі “Няправільныя ноты”, якія выканалі кампазыцыі “NRM” і магілёўскай “Авангард школы”.

гурт Казінакі, Горкі

гурт Сэрца Цішыні, Горкі

Сёлета арганізатары вырашылі ня ладзіць намінаваньня выступоўцаў у розных катэгорыях. Гэта было зьвязана з тым, што канцэрт быў юбілейным і на яго ў залю былі запрошаныя многія тыя музыкі, якія ў мінулыя гады атрымлівалі щзнагароды ў якасьці лепшых гітарыстаў, вакалістаў, бубначоў.

Першапачаткова канцэрт задумваўся як пляцоўка для выступу нефармальных моладзевых калектываў Беларусі. Аднак на “Рок-калядах” заўсёды знаходзілася месца і вядомым гуртам ды прафэсійным выступоўцам. За пяць гадоў на сцэну ў Горках выходзілі “Deviation” (Горадня), “Авангард школа” (Магілёў), “Водар сусьвет” (Магілёў), “Rahis” (Менск), “Вяртаньне” (Горкі).

horki 16:02, 27/12/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0665 seconds.