Беластоцкія студэнты зьбіраюць подпісы ў падтрымку Тацяны Хома

Радаслаў ДамброўскіСтудэнты Беластоцкай політэхнічнай акадэміі і Беластоцкага ўнівэрсытэту (Польшча) зьбіраюць подпісы супраць выключэньня Тацяны Хома з БДЭУ. Студэнты абураныя парушэньнем правоў студэнтаў у Беларусі і падпісваюцца ў падтрымку адлічанай студэнткі вельмі ахвотна. Аб ініцыятыве збору подпісаў распавядае адзін з каардынатаў акцыі, намесьнік старшыні Беларускага аб’яднаньня студэнтаў у Польшчы (BAS) Радаслаў Дамброўскі.

(Дамброўскі):  Сёньня мы ўжо маем болей 500 подпісаў – гэта пры там што зьбіралі іх некалькі чалавек на працягу ўсяго некалькіх гадзінаў. А на паседжаньні Парляманту студэнтаў Беластоцкага ўнівэрсытэту прынята рашэньне арганізаваць на ўсіх факультэтах спэцыяльныя пункты па зборы подпісаў. Напрыканцы наступнага тыдню мы накіруем подпісы рэктару БДЭУ Шымаву і міністру адукацыі Беларусі.

Радаслаў Дамброўскі лічыць, што ў той сытуацыі, у якой зараз знаходзяцца беларускія студэнты, як ніколі патрэбная студэнцкая салідарнасьць.

(Дамброўскі):  Зычу Тацяне сілы ў змаганьні за свае правы, беларускім студэнтам жадаю цярплівасьці і адвагі. Сьвет заўсёды зьмянялі маладыя людзі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.064 seconds.