Польскі ўнівэрсытэт эвакуявалі з-за пагрозы выбуха
У панядзелак, 21 лістапада, некалькі тысячаў студэнтаў і выкладчыкаў былі эвакуяваны з будынкаў унівэрсытэта Мікалая Каперніка ў польскіх гарадох Торунь і Быдгошч з пагрозаю выбуха. Таксама быў эвакуяваны будынак рэгіянальнага парлямэнту ў Таруне.
Па словах паліцыі, невядомы паведаміў аб трох закладзеных бомбах па тэлефоне.
Карпусы ўнівэрсытэта разьмяшчаюцца ў розных раёнах Таруна. Агулам было эвакуявана блізу 40 будынкаў. У выніку праверкі ніякіх выбуховых рэчываў выяўлена не было, паведамляе польская агенцыя РАР.
Каментары праз FACEBOOK