Павел Церашковіч: ёсць інфармацыя, што Полік адмовіўся ад пасады рэктара ЕГУ з-за нізкага заробку

Былы кіраўнік Сената ЕГУ піша, што мае інфармацыю пра адмову Дэвіда Поліка заняць пасаду рэктара ЕГУ з-за нізкага заробку.

«Санта-ЕГУ-Барбара, 1001 серыя. З'явілася інфармацыя, што Д. Полік адмовіўся ад паста рэктара, бо прапанаваны заробак яго не задавальняе», – напісаў учора ў Facebook былы кіраўнік Сената ЕГУ Павел Церашковіч.

Прафесар Церашковіч з шэрагам іншых вядомых выкладчыкаў, якія ўваходзілі ў платформу «За новы ЕГУ», былі летась звольненыя з універсітэта ў выніку канфлікту з адміністрацыяй.

Паведамленне пра абранне Дэвіда Поліка рэктарам ЕГУ распаўсюдзіў БелаПАН амаль тыдзень таму, але афіцыйнай заявы ад універсітэта па выніках выбараў рэктара на момант першай паловы дня 8 красавіка не было.

Дэвід Полік выконвае абавязкі рэктара ЕГУ пасля зыходу восенню 2014 года з гэтай пасады Анатоля Міхайлава. Паводле звестак Еўрарадыё, на дадзены момант часовы рэктар знаходзіцца ў адпачынку і не даступны для каментароў.

Па дадзеных Forbes, пяць год таму Дэвід Полік уваходзіў у тройку самых высокааплатных прэзідэнтаў прыватных каледжаў ЗША з заробкам у $2.31 млн за год.

13:40, 08/04/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0619 seconds.