Частка выкладчыкаў ЭГУ хоча альтэрнатывы Міхайлаву

У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, які працуе ў выгнаньні ў Вільні, створана плятформа «За новы ЭГУ».

Як паведамляюць ініцыятары альтэрнатыўнай плятформы, яна аб’яднала тых, хто ня згодны з цяперашнім курсам адміністрацыі і хоча «вярнуць праекту ЭГУ яго першапачатковы сэнс — эфэктыўнага беларускага гуманітарнага ВНУ з эўрапейскай якасьцю адукацыі і навуковай працы».

Паводле ініцыятараў плятформы, яе ўжо падтрымалі 13 з 20 кандыдатаў у Сэнат (галоўны орган самакіраваньня унівэрсытэта), выбары ў які пройдуць 19 лістапада. Сярод іх — прафэсар Павел Церашковіч, дацэнты Вольга Шпарага, Андрэй Лаўрухін, Максім Жбанкоў.

«Прычына аб’яднаньня акадэмічнай супольнасьці — глыбокі ўнутраны крызіс, які перажывае «ўнівэрсытэт у выгнаньні». Яго абвастрэньне выяўляецца ў растучай прыхільнасьці кіраўніцтва ЭГУ да аўтарытарнага стылю кіраваньня, у тым ліку да непразрыстай кадравай і фінансавай палітыкі, што ставіць пад пагрозу існаваньне ўнівэрсытэта як дэмакратычнага адукацыйнага праекта для Беларусі»,— гаворыцца ў звароце ініцыятараў новай плятформы ЭГУ.

Радыё Свабода папрасіла пракамэнтаваць гэтыя заявы рэктара ЭГУ Анатоля Міхайлава, аднак у ягонай прыёмнай паведамілі, што сёньня ў рэктара выходны дзень, і адмовіліся даць нумар мабільнага тэлефона. Прарэктар па акадэмічных пытаньнях Аляксандар Каўбаска, да якога ўдалося дазваніцца, адмовіўся даваць любыя камэнтары праз тэлефон.

Прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі Дарыюс Удрыс сказаў, што не знаёмы з гэтай заявай і пракамэнтуе яе пазьней, калі атрымае тэкст.

Між тым Павал Церашковіч, прафэсар дэпартамэнту гісторыі ЭГУ, кіраўнік Сэнату, заявіў:

«Крызіс ЭГУ шмат у чым зьвязаны з тым, што нестандартныя праблемы нестандартнага ўнівэрсытэту спрабуюць вырашаць стандартнымі прыёмамі, пашытымі паводле шаблёнаў нэалібэральнага мэнэджмэнту. Акадэмічная супольнасьць не разглядаецца кіраўніцтвам ЭГУ як паўнавартасны партнэр. З кожнай новай рэдакцыяй Статута — унівэрсытэцкай канстытуцыі, якая бясконца зьмяняецца — правы Сэнату і, адпаведна, выкладчыкаў і студэнтаў становяцца ўсё больш і больш эфэмэрнымі».

У «Дэмакратычнай плятформе кандыдатаў у Сэнат «За новы ЭГУ» зазначаецца:

«На наш погляд, прычыны паглыбленьня крызісу карэняцца ў адсутнасьці актуальнай місіі ўнівэрсытэту, яго сацыяльных абавязаньняў у адносінах да беларускага грамадзтва, пагардзе да базавых каштоўнасьцяў і прынцыпаў эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Мы лічым, што місія ЭГУ — стаць эфэктыўным і канкурэнтаздольным беларускім унівэрсытэтам, заснаваным на прынцыпах і каштоўнасьцях Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі».

Радыё Свабода 

Абноўлена 08.11.2013

Мы атрымалі ліст з пісьмовым камэнтаром ад прарэктара па разьвіцьці і камунікацыі ЭГУ Дарыюса Удрыса.

Дарыюс Удрыс напісаў:

«Згаданы дакумэнт зьяўляецца часткай кампаніі па выбарах у новы Сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ). У адпаведнасьці са Статутам унівэрсытэту, Сэнат адказвае за акадэмічны ўзровень ўнівэрсытэту. Сэнат таксама прадстаўлены ў Радзе кіраўнікоў унівэрсытэту, дзе ён удзельнічае ў прыняцьці ключавых рашэньняў.

Кіраўніцтва і адміністрацыя ЭГУ заўсёды падтрымлівалі і працягваюць заахвочваць канструктыўную дыскусію аб паляпшэньні якасьці навучаньня

і ўмоваў працы ў ЭГУ, а таксама аб падтрыманьні беларускай ідэнтычнасьці ўнівэрсытэту. Шэраг ідэй, прапанаваных у дакумэнце, ужо рэалізуецца. Кіраўніцтва і адміністрацыя ЭГУ чакаюць канструктыўнага супрацоўніцтва зь сябрамі новага Сэнату.

З адабрэньня Рады кіраўнікоў, ЭГУ прымае шэраг захадаў, каб палепшыць якасьць акадэмічных праграмаў і дасьледаваньняў, а таксама паляпшаць умовы працы для нашых выкладчыкаў. Яны ўключаюць у сябе значнае павелічэньне бюджэту для выкладчыкаў, замацаваньне выкладчыцкага складу ўнівэрсытэту на сталых пасадах разам з конкурсным працэсам прыёму на гэтыя пасады, выразьней сфармуляваныя патрабаваньні і больш сыстэматычныя ацэнкі працы.

ЭГУ усьведамляе, што ня ўсе выкладчыкі пагодзяцца з кожным захадам. Кіраўніцтва, адміністрацыя, Сэнат і выкладчыкі ЭГУ падзяляюць адказнасьць за тое, каб наш унівэрсытэт надалей прапаноўваў беларускім студэнтам высакаякасную альтэрнатыву таму, што прапануецца ў Беларусі, і ўносіў свой уклад у пазытыўнае разьвіцьцё беларускага грамадзтва».

Між тым Павал Церашковіч, прафэсар дэпартамэнту гісторыі ЭГУ, кіраўнік Сэнату, заявіў:

«Крызіс ЭГУ шмат у чым зьвязаны з тым, што нестандартныя праблемы нестандартнага ўнівэрсытэту спрабуюць вырашаць стандартнымі прыёмамі, пашытымі паводле шаблёнаў нэалібэральнага мэнэджмэнту. Акадэмічная супольнасьць не разглядаецца кіраўніцтвам ЭГУ як паўнавартасны партнэр. З кожнай новай рэдакцыяй Статута — унівэрсытэцкай канстытуцыі, якая бясконца зьмяняецца — правы Сэнату і, адпаведна, выкладчыкаў і студэнтаў становяцца ўсё больш і больш эфэмэрнымі».

У «Дэмакратычнай плятформе кандыдатаў у Сэнат «За новы ЭГУ» зазначаецца:

«На наш погляд, прычыны паглыбленьня крызісу карэняцца ў адсутнасьці актуальнай місіі ўнівэрсытэту, яго сацыяльных абавязаньняў у адносінах да беларускага грамадзтва, пагардзе да базавых каштоўнасьцяў і прынцыпаў эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Мы лічым, што місія ЭГУ — стаць эфэктыўным і канкурэнтаздольным беларускім унівэрсытэтам, заснаваным на прынцыпах і каштоўнасьцях Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі» 

13:09, 08/11/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.071 seconds.