Венчурныя інвестары і тэхналагічныя стартапы Усходняй Еўропы збяруцца ў Менску

23 красавіка 2015 у беларускай сталіцы адбудзецца самая буйная ў рэгіёне сустрэча венчурных інвестараў і тэхналагічных стартапаў.

Арганізатарамі выступаюць бізнес школа IE (Мадрыд) і група кампаній BELBIZ. Бізнес школа IE традыцыйна займае месца ў топе сусветных бізнес школ. Развіццё стартап ініцыятыў адрознівае школу ад традыцыйных бізнес школ у Еўропе. IE Venture Lab – акселератор для кампаній, што ствараюцца студэнтамі і выпускнікамі школы.

Venture Day – гэта канферэнцыя, якую школа праводзіць на розных кантынентах. Такія канферэнцыі ўжо прайшлі ў Лацінскай Амерыцы, Мадрыдзе, Лондане і іншых рэгіёнах. У рэгіёне Усходняй Еўропы канферэнцыя ладзіцца ўпершыню, і менавіта Менск атрымаў гонар прымаць гэта маштабнае мерапрыемства.

Да ўдзелу запрошаныя такія кампаніі як Rovio, Tybo, спікеры з Еўропы і ЗША, венчурныя фонды рэгіёна. Канферэнцыя збярэ лепшыя стартапы з краін Балтыі, Беларусі, Украіны, Расіі і Сярэдняй Азіі. Сярод прызоў 100% стыпендыя на навучанне па адной з праграм IE, а таксама ўдзел у фінале IE Venture Day у Мадрыдзе.

Напярэдадні канферэнцыі 22 красавіка адбудзецца TechMinsk Investors Night, якая збярэ лепшых выпускнікоў першай школы-акселератара для стартапаў у Беларусі. Каманды змогуць прадставіць свае праекты перад міжнароднай аўдыторыяй інвестараў.

Зарэгістравацца можна на сайце venturedayminsk.com

19:00, 24/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.121 seconds.