У новым кліпе Brutto на песню «Наша возьме» ў цэнтры ўвагі каманда «Літвіны»

Гурт Brutto прэзентаваў пяты афіцыйны кліп. У здымках відэа прынялі ўдзел гульцы мінскай каманды па амерыканскім футболе «Літвіны».

Рэжысёрам новага кліпа стаў удзельнік гурта Дзмітрый «Тапор» Казлоўскі, які раней зрабіш кліп на песню «Underdog».

«Я – вулічны баец і гэтым відэа хацеў паказаць бітву знутры, каментуе прэм'еру аўтар відэа. – Музыканты і спартоўцы, Brutto і «Літвіны» – браты!» Мы змагаемся, калі спяваем, калі перамагаем, і нашы бітвы – гэта таксама мастацтва».

Бліжэйшы выступ гурта Brutto пройдзе 27 снежня ў Кіеве.

 

12:13, 26.12.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0483 seconds.