Trubetskoy, Akute, РСП, «Мутнаевока» і Haina на фестывалі «Даём рады»

У пятніцу 13 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі і ўзнагародзіць лепшых музыкаў 2014 года.

На трэцяй цырымоніі ўручэння музычнай прэміі «Даём рады» сыграюць Trubetskoy, Akute, «Разбітае сэрца пацана», «Мутнаевока» і Haina.

«Намінанты прэміі будуць абвешчаныя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў лётны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам, што ж адбывалася на беларускім бэкстэйджы цягам 2014-га года, а таксама мы рыхтуем сюрпрызы для наведвальнікаў імпрэзы», – абяцаюць арганізатары.

Кошт квіткоў: першыя 50 — 170 000 рублёў, наступныя 200 — 210 000 рублёў. Першыя 50 за столікі — 270 000 рублёў.

Далей у залежнасці ад сітуацыі ў краіне кошт можа або застацца на такім самым узроўні, або крыху павысіцца па незалежных ад арганізатараў прычынах.

Набыць квіткі можна на кропках продажу:

- ГЦ «Купалаўскі», пав. 19 (час працы: 11.00-19.00, выхадны — панядзелак), ГЦ «Рыга», пав. 18 (час працы: 10.00-20.00, без выхадных), у клубе Re:public, у падземным пераходзе на ст. м. Якуба Коласа, паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16)

Крыху пазней яны з’явяцца ў інтэрнэце ў сетках Kvitki.by і Ticketpro.by.

17:30, 23/12/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0578 seconds.