Brutto выпусціў сінгл-заклік з песняй на верш Янкі Купалы

Гурт Brutto прадставіў новы сінгл «Будзь смелым!». У яго увайшлі два трэка: загалоўная песня «Будзь смелым!», якая напісана на верш Янкі Купалы і новая версія вядомага хіта «Ляпіса Трубяцкога» «Священный огонь».

Па словах удзельнікаў Brutto, гэты сінгл варта успрымаць як заклік. «Будзь смелым, калі ідзеш за сваёй марай, і да прыбудзе з табой святы агонь», – каментуе Сяргей Міхалок.

Разам з выхадам сінгла прадстаўленае лірык-відэа на песню «Будзь смелым».

Бліжэйшыя канцэрты калектыву пройдуць у Маскве і 27 снежня ў Кіеве. Нядаўна ў Сеціве таксама быў выкладзены ролік з выступу гурта ў Екацерынбургу.

Верш «Будзь смелым!» Янка Купала напісаў у 1913 годзе.

Будзь смелым!.. Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад, другіх ведучы!
Будзь смелым!.. Не вер у людскую брахню,
Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!

Будзь смелым, хоць путалі б злыдні ўвакруг, —
Адважным ваякам не страшны ланцуг!
Будзь смелым, як вецер, як воля сама!
Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма!

Будзь смелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, тваё права ўсягды!

10:30, 15/12/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.109 seconds.