Адразу тры каманды беларускіх універсітэтаў выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні

У фінал чэмпіянату свету па камандным спартыўным праграмаванні ACM ICPC, які пройдзе ў траўні 2015 году ў Марока, выйшлі тры каманды ад беларускіх універсітэтаў. Гэ­та най­леп­шы вы­нік за ўвесь час удзе­лу бе­ла­ру­саў у чэм­пі­я­на­це све­ту. Акрамя студэнтаў БДУ, для якіх гэта будзе ўжо 15-ы фінал, адбор прайшлі каманды БДУІР і БДЭУ.

ACM ICPC, або International Collegiate Programming Contest, – чэмпіянат свету па спартыўным праграмаванні, які штогод праходзіць пад эгідай Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі (ACM). На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў гэтыя чатыры словы азначаюць самае прэстыжнае каманднае спаборніцтва маладых праграмістаў.

Каманда БДУ ў паўфінале атрымала сёмае месца, каманда БДУІР – восьмае, а каманда БДЭУ – дванаццатае. Найлепшы вынік у паўфінале дасягнула каманда Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі, за якую выступае вядомы беларус з Гомеля Генадзь Караткевіч.

За выхад у фінальную частку спаборніцтваў змагаліся 240 зборных з розных краін свету. З іх былі абраныя ў выніку 15 найлепшых.  

comments powered by Disqus
 
In 0.0647 seconds.