Цукерберг гаворыць, што камп'ютарныя гульні дапамагаюць дзецям стаць праграмістамі

Заснавальнік і кіраўнік найбуйнейшай сацыяльнай сеткі свету распавёў, што ўцягнуўся ў праграмаванне дзякуючы гульням.

На мінулым тыдні Марк Цукерберг адказваў на пытанні ў час адмысловай сесіі пытанняў і адказаў у штаб-кватэры кампаніі ў горадзе Менло-парк Каліфорніі.

Па словах Цукерберга, камп'ютар у яго з'явіўся ва ўзросце 10 або 11 год і ён граў на ім у гульні, якія пастаянна хацеў палепшыць. Такім чынам Марк пачаў праграмаваць упершыню, і хоць першыя спробы паводле яго ацэнак былі «жахлівымі», але хлопец быў задаволены, што карыстаўся ўласным прадуктам.

«Я чую шмат, як бацькі занепакоеныя сваімі дзецьмі, што гуляюць у гульні і гэта абгрунтаваныя засцярогі, тут ёсць месца для важнай дыскусіі», - працягнуў ён. «Але я ўпэўнены, што калі вы бацькі, і вы не дазваляйце вашым дзецям карыстацца тэхналогіямі, але хочаце, каб яны былі адкрытымі для кар'еры ў праграмаванні, то на самай справе лепей даць ім магчымасць пагуляцць у розныя штуковіны – адна з лепшых ідэя, якую вы можаце рэалізаваць.

Я пэўна б не ўцягнуўся б у праграмаванне, калі б ну гуляў у гульні ў дзяцінстве», – адзначыў Цугерберг.

Кіраўнік Facebook вярнуўся да тэмы праз некалькі пытанняў і параўнаў працу інжынера з тым як «граць з тэхналогіяй і эксперыментаваць з рознымі рэчамі», ды адзначыў, што лепшыя праграмісты, якіх ён ведае – самавучкі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.