П'яныя студэнты ў Гродна ноччу пабілі 10 аўто
Тры студэнты мясцовых ВНУ узростам па 18-19 гадоў ноччу пашкодзілі прыпаркаваныя каля жылых дамоў аўтамабілі.
Па звестках Следчага камітэту, якія распаўсюдзіў БелаПАН, былі разбітыя аўтамабілі самых розных марак: "Фальксваген-Пасат", "Рэно 19", "Мазда 626", "Мэрсэдэс Е200", "Аўдзі 100", "Фальксваген-Гольф", "Форд-Эскорт", "Мазда 6", "Сітраен-Ксара" і "Дайхатсу-Сірыён". Распачатая справа за наўмыснае пашкоджанне маёмасці па ч. 1 арт. 218 Крымінальнага кодэкса.
Міліцыя вінаваціць у злачынстве трох мясцовых студэнтаў і паведамляе, што хлопцы былі п'яным, калі разбівалі аўтамабілі. Два з іх затрыманыя.