Студэнтка Акадэміі Мастацтваў перамагла на міжнародным конкурсе дызайну

Беларуская студэнтка Наталля Стралкоўская перамагла ў міжнародным конкурсе дызайну «Прадставіць чорны па-новаму», які ў сакавіку 2014 абвясціла кампанія DuPontТМ з ЗША. У часе спаборніцтваў дызайнеры з Еўропы, Афрыкі і Бліжняга Ўсходу маглі стварыць прадмет інтэр'еру з новых цёмных колераў штучнага камню DuPontТМ Corian®. Наталля перамагла і атрымала прыз – паездку на тыдзень дызайну ў Лондан і наведванне выставы 100%Design.

Наталля Стралкоўская

Міжнароднае журы конкурсу адзначыла і ўзнагародзіла працы дызайнераў з больш чым 15 краін. Але галоўны прыз атрымалі толькі два чалавекі, сярод якіх у студэнцкай катэгорыі – беларуска з Акадэміі Мастацтваў Наталля Стралкоўская.

Праект Наталлі ўяўляе сабой «універсальную сценавую панэль», якая можа быць выкарыстаная ў жылых і публічных памяшканнях. Панэль прыцягвае ўвагу сваім рэльефам – сіметрычным узорам касы. Журы ацаніла вытанчаную і сціплую канструкцыю, якая ўдала раскрывае прыгажосць чорнага колеру.

Удзел Наталлі ў міжнародным конкурсе стаў магчымым праз яе выкладчыцу з Акадэмііі Мастацтваў, якая запрасіла студэнтку на семінар Карпарацыі М8 – фірмы, што пастаўляе ў Беларусь вырабы DuPontТМ Corian.


Уні Вера 18:00, 09.10.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0492 seconds.