Recha выпусціў «Собаку» на замежнай мове

Гурт Recha прэзентуе кліп на рускамоўную песню «Собака».

«Вырашылі запусціць кліп на песню «Собака» ў інтэрнэт-космас як пацверджанне студыйнай працы над поўнамаштабным альбомам. Гэтая песня на замежнай мове напісаная гады чатыры назад. Атрымалася рэтра-параноя ў стылі панк пра фантомныя болі ды ваяўнічую настальгію. 

Відэа складаеца з дакументальнага архіва Recha, у кліп патрапілі і сапраўдныя мінскія цыганы, што з радасцю зладзілі танцы пад музыку Recha. Гэты панк-рок нумар поўніцца самаіроніяй, не варта ўспрымаць ''Собаку'' задужа сур'ёзна, плюйце на правакацыі (у тым ліку і нашы). Традыцыйна запрашаем на канцэрты! Найбліжэйшы канцэрт адбудзецца 26 кастрычніка ў паб-клубе "Графіці"», – гаворыцца ў аннатацыі да песні. 

Трэк «Собака» запісаны на студыі «ОСМОС», гукарэжысёр Гарык Пелевін, аператар Дзяніс Міжуй, рэжысёр Recha.


19:16, 18.09.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0489 seconds.