У жніўні на хутары Шаблі пройдзе адукацыйна-музычны фэст «Рэмара»

З 21 па 24 жніўня на вядомым хутары Шаблі ў Валожынскім раёне пройдзе моладзевы фэст «Рэмара» альбо Рэспубліка Мары. Арганізатары абяцаюць незвычайны фармат, у якім сумесцяць адукацыю і музыку на свежым паветры.

Рэмара

Па задуме ініцыятараў фэсту на ўсе чатыры дні яго ўдзельнікі мусяць апынуцца «ў адзінай у Беларусі моладзевай Рэспубліцы Мары са сваёй эканомікай, палітыкай і соцыумам».

Адукацыйная праграма «Рэмары» ўключае тэмы: бізнэс, навучанне, эканоміка, паліталогія, грамадзянская актыўнасць і іншыя. Выкладчыкаў арганізатары абяцаюць лепшых у Беларусі.

Таксама ў праграме: канцэрты беларускіх гуртоў, спорт, кіно, майстар-класы  і іншая актыўнасць. Падрабязнасці стануць вядомыя неўзабаве.

Некалькі фактаў пра Рэмару ад стваральнікаў:

  • Моладзевы фэст. Толькі моладзь ад 18 да 31 год
  • Самы вялікі моладзевы летнік. Больш за 150 удзельнікаў з усіх рэгіенаў Беларусі.
  • Лепшая месца. Фэстываль адбудзецца на лепшай беларускай пляцоўцы.
  • 20 лепшых лектараў з грамадскага, палітычнага і бізнэс-асяроддзя.
  • Вялікая гульня ў дзяржаву. Удзельнікі стануць жыхарамі першай моладзевай рэспублікі.
  • Музыка ад лепшых беларускіх музыкаў.

Крытэрыі да ўдзельнікаў

  • узрост ад 18 да 31;
  • актыўная жыццёвая пазіцыя;
  • жаданне правесці 4 самых незабыўных дні за лета;
  • унёсак за ўдзел у памеры 250.000 бел. руб.

Месцам правядзення Рэспублікі Мары з 21 па 24 жніўня стане хутар Шаблі (Валожынскі раён, 90 км ад Мінска).

Сайт фэсту: remara.by, пошта: remara.by@gmail.com.

Рэспубліка Мары ў сацыяльных сетках: vkfacebookinstagramtwitter.

Даведацца як стаць удзельнікам Рэмары і падаць заяўку да 7 жніўня можна тут.

13:24, 09/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0626 seconds.