Дзяўчына з Украіны паступіла адначасова ў 17 з TOП-200 лепшых ВНУ свету

Кіяўлянка Галіна Палійчук паступіла адразу ў 17 лепшых універсітэтаў свету. У 2011 годзе Галіна ўжо атрымала магістра права ў Кіеўскім нацыянальным ўніверсітэце імя Тараса Шаўчэнка, але сёлета вырашыла працягнуць навучанне. І паставіла амбіцыйную мэту — паступіць у адзін з лепшых універсітэтаў Еўропы.


Фота з акаўнтаў Галіны Палійчук у сацыяльных сетках 

Усе ВНУ, у якія паступіла Галіна Палійчук, уваходзяць у ТОП-200 лепшых ВНУ свету. Гэтай восенню яна паедзе вучыцца ў Нідэрланды. 

«Я хадзіла на адукацыйныя выставы, дзе палохалі, маўляў, паступіць амаль нерэальна ў замежную ВНУ. І таму вырашыла спрабаваць сілы ў максімальнай колькасці навучальных устаноўваў — даслала дакументы ў 11 ангельскіх ВНУ (University of York, University of Liverpool, University of East London і інш), 3 галандскія і па адным — у Венгрыі, Францыі (Sciences Po University) і Швецыі. Спачатку не спадзявалася паступіць, але потым сталі прыходзіць лісты з паведамленнямі, што мяне бяруць. У трох з іх мне прапанавалі поўную стыпендыю і ў некаторых — частковую зніжку на навучанне, — распавядае дзяўчына. — Выбрала швэдскі Lund University». 

Шматлікім украінскім медыям, які зацікавіліся гэтай гісторыяй, Галіна распавядае, што марыць працаваць прадстаўніком Украіны ў ААН і гэта стала адной з матывацыяй для паступлення. Па словах дзяўчыны, патрабаванні ва ўсіх ВНУ былі падобнымі — пераклад дыплома, два рэкамендацыйных акадэмічных лісты, матывацыйны ліст (чаму абрала менавіта тую ці іншую ВНУ і іх праграму) і міжнародны сертыфікат ведання ангельскай. 

«Да іспыту па ангельскай можна і дома рыхтавацца. Але, па-мойму, лепш падрыхтуюць у міжнародных сістэмах тэставання. Я выбрала IELTS, - кажа Галіна. — Яшчэ ў Еўропе вельмі важная ваша актыўная грамадзянская пазіцыя і ўдзел у сацыяльных праектах. Напрыклад, я аўтар крымінальнага кодэкса для дзяцей у малюнках, вяду дыскусійны клуб для моладзі».

comments powered by Disqus
 
In 0.3292 seconds.