У польскіх ВНУ навучаюцца каля чатырох тысяч беларускіх студэнтаў

Пасля ўкраінцаў гэта самая вялікая група замежных студэнтаў у Польшчы.

Такія звесткі прыводзіць БелаПАН са спасылкай на Юлію Лысік, спецыяліста па міжнародных праектах адукацыйнага фонда «Перспектыва» (Польшча). 

Беларускія студэнты навучаюцца ў суседняй краіне як на польскай, так і на ангельскай мовах.

Большая частка беларусаў вучыцца за свой ​​кошт таму, што «колькасць стыпендыяльных праграм не настолькі вялікаяе», — адзначае спадарыня Лышчык.

Польшча вылучае сродкі для навучання толькі на польскай мове тых замежнікаў, у якіх ёсць карта паляка. Ёсць і конкурсныя стыпендыяльныя праграмы, але яны «разлічаныя на адораных студэнтаў».

Навучаюцца грамадзяне Беларусі, па дадзеных фонду, як на бакалаўрскіх, так і магістарскіх праграмах.

Асноўныя перашкоды, на думку прадстаўніцы фундацыі «Перспектыва» для беларускіх студэнтаў у выбары навучання ў Польшчы — гэта адсутнасць фінансавых магчымасцяў і «ўнутраныя бар'еры і адчуванне складанасці самога працэсу паступлення ў ВНУ, што на самой справе не так».

 

20:50, 22/05/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.06 seconds.