10-гадовы кітаец стаў студэнтам ВНУ
Дзесяцігадовы Чжан Сіньян стаў студэнтам Цяньцьзінскага інжэнэрна-пэдагагічнага інстытута. Атрымаць студэнцкі білет яму ўдалося праз удзел у адзіным нацыянальным іспыце ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Чжану ўдалося набраць 505 балаў з 458 мінімальных. З гэтага верасьня маленькі студэнты будзе вучыцца ў інстытуце на факультэце інфармацыйных тэхналёгіяў, спэцыялізацыя – прыкладная матэматыка.

Гэта ня першы выпадак, калі школьнікі малодшых клясаў у Кітаі паступаюць у ВНУ. Але Чжан Сіньян пабіў рэкорд свайго суайчыньніка па ўзросьце. У папярэднім выпадку ў Кітаі студэнтам стаў 12-гадовы школьнік.
Але самаму маладому студэнту ў сьвеце на момант паступленьня ва ўнівэрсытэт было 7 год і 11 месяцаў. Гэта Майкл Тэн з Новай Зэляндыі. Ён прыступіў да навучаньня ў сакавіку 1992 года.
Таксама цікава, што самым маладым выпускніком у сьвеце ёсьць Адрагон Іствуд дэ Мэла з Санта-Круса, штат Каліфорнія (ЗША). Ва ўзросьце 11 год і 8 месяцаў у чэрвені 1988 года ён атрымаў ступень бакаляўра матэматыкі ў Каліфарнійскім унівэрсытэце.
Аднак далей усіх пайшоў Карл Віттэ зь Нямеччыны – у 12 год ён атрымаў навуковую ступень доктара філязофіі ва ўнівэрсытэце Гессэна.