Гурт «Vuraj» запісаў постмадэрновы альбом «Раёк»

Першы спеўны альбом гурта «Вурай» выкарыстоўвае фольк як падмурак. Музыкі акрэсліваюць сваё новае гучанне як постмадэрновае.

«Цяжка вызначыць музычны накірунак, у які можна было б укласці «Раёк». Аматары існавання на мяжы стыляў здаволяць смагу напоўніцу. Відавочная фольк-рокавая, ды й ўласна рокавая, накіраванасць некаторых трэкаў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным неакласічным гучаннем», — пішуць музыкі пра свой новы твор.

«Раёк» – трэці ў шэрагу альбомаў «Вурай». Але шмат у чым ён з’яўляецца гэтаксама і першым: першы поўнафарматны, першы студыйны. А таксама — першы спеўны. Рэч у тым, што дагэтуль аркестрык прэзентаваў ў сваіх плытках выключна казачны рэпертуар ды інструментальны тэатр.



Новы альбом рыхтаваўся цягам двух год. Яго аснову ўтварылі збольшага летнія (жніўныя) песні. У тэматычным фокусе – “літо, жыта” і, вядома, хлапеча-дзявочыя стасункі. Багаты на песню Палескі край натхніў музыкаў ажно на чатыры кампазіцыі. “За валом”, “Сасна пахілілася”, “Траўка з палыночкам”, “Вэлытай, пэрэпылко…” абавязаныя сваім з’яўленнем менавіта спеўнай традыцыі Палесся.


15:54, 02.04.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0478 seconds.