Дураў заявіў, што сыходзіць з кіраўніцтва «Вконтакте»

Заснавальнік буйнейшай расейскай сацыяльнай сеткі Павел Дураў склаў з сябе паўнамоцтвы генеральнага дырэктара кампаніі. Пра свае рашэнне Дураў паведаміў у сваім профілі.

«У выніку падзей, якія адбыліся за змяненнем акцыянернага складу Вконтакте у красавіку 2013 года, свабода дзеянняў генеральнага дырэктара ў кіраванні кампаніяй значна скарацілася. Становіцца ўсё складаней адстойваць тыя прынцыпы , якія некалі былі закладзеныя ў аснову нашай сацыяльнай сеткі.

Следам за маім братам, які ў сярэдзіне мінулага года пакінуў пасаду тэхнічнага дырэктара , я здымаю з сябе абавязкі генеральнага дырэктара Вконтакте.

Дзякуй усім карыстальнікам , якія падтрымлівалі і натхнялі мяне гэтыя 7 гадоў. Я буду і далей удзельнічаць у жыцці Вконтакте на правах заснавальніка, аднак фармальныя пасады ў новых умовах мне не цікавыя».

Раней Дураў прадаў сваю долю 12% генеральнаму дырэктару кампаніі «Мегафон» Івану Таўрыну, які ў сваю чаргу перапрадаў яе Mail.ru Group. Такім чынам Mail.ru стала асноўным уладальнікам найбольш папулярнай сацыяльнай сеткі сярод рускамоўнай аўдыторыі Сеціва.

Паведамленне Дурава пра сыход з пасады генеральнага дырэктара «Вконтакте» было апублікаванае 1 красавіка і таму выклікала недавер да сур’ёзнасці намераў яго аўтара.

Прэс-сакратар Вконтакте заявіў, што прэс-служба не каментуе заяву Дурава.

UPD 03.04.2014: Дураў перадумаў сыходзіць:

«Апошнія дні я змог шмат чаго даведацца пра тое, што магло адбыцца з Вконтакте пасля майго сыходу. І ясна ўбачыў, што мая адстаўка ў гэты няпросты момант была б здрадай усяго таго, што мы абаранялі апошнія 7 гадоў. Гэта быў бы вельмі лёгкі і вельмі дэструктыўны шлях. 

Дзякуй усім, хто падтрымаў мяне 1 красавіка. Выбарам даты я пастараўся намякнуць, што рашэнне аб сыходзе не было канчатковым і было неабходным для збору інфармацыі. Я нікуды не збіраюся сыходзіць — і застаюся генеральным дырэктарам Вконтакте». 

comments powered by Disqus
 
In 0.0574 seconds.