Лепшы беларускі альбом 2013 па версіі Experty.by — «Апошні альбом» Pukstband

Сяргей Пукст

Музычныя актывісты і прафесіяналы абвясцілі самыя-самыя беларускія альбомы 2013 году. Сайт Experty.by адзначае развіццё беларускай музыкі з 2008 года. Учора рэсурс падвёў вынікі працы экспертаў, што пісалі рэцэнзіі на дыскі беларускіх музыкантаў выдадзеныя цягам мінулага году. Агулам былі абвешчаныя пераможцы ў 11 намінацыях.

Пераможцу на галоўную ўзнагароду «Альбом года» выбіралі штатныя эксперты сайту, вялікае журы, замежныя эксперты і самыя актыўныя наведнікі рэсурса. Сяргей Пукст з дыскам «Апошні альбом» акрамя галоўнага прызу атрымаў таксама «Прыз вялікага журы» і «Лепшы рок-альбом года».

Сярод найбольш заўважных пераможцаў гэтага году — джазавы праект Паўла Казюковіча (вядомага раней як удзельнік гурта «Ляпіс Трубяцкі»). Дыск Pafnutiy’s Dreams «The Sandman» стаў лепшым на думку штатных экспертаў сайту ды атрымаў дыплом за «Лепшы дэбютны альбом» і «Лепшы інструментальны альбом».

Спіс пераможцаў 

Лепшы дэбютны альбом - Pafnutiy's Dreams "The Sandman"

Лепшы беларускамоўны альбом - BosaeSonca "Адпусці" (+прыз "Будзьма беларусамі!")

Лепшы поп-альбом - Макс Корж "Жить в кайф"

Лепшы рок-альбом - Pukstband "Последний альбом"

Лепшы фолк-альбом - Kriwi "Traukamurauka"

Лепшы інструментальны альбом - Pafnutiy's Dreams "The Sandman" 

Прыз народных экспертаў - The UNB "Крот-фронт"

Прыз замежных экспертаў - (((О))) "Forever I Am"

Прыз вялікага журы - Pukstband "Последний альбом"

Прыз штатных экспертаў - Pafnutiy's Dreams "The Sandman"

Альбом года - Pukstband "Последний альбом" (+галоўны прыз ад "Атлант Тэлекам")

ТОП-10 EXPERTY.BY

на падставе адзнак шасці штатных экспертаў

1. Pafnutiy's Dreams "The Sandman" - 8,75

2. Pukstband "Последний альбом" - 8,50

3. BosaeSonca "Адпусці" - 8,25

4. Kriwi "Traukamurauka" - 8,00

5. Apple Tea "Ten-Ten" - 7,75

6. Naka "Довольна" - 7,75

7. Litvintroll "Чорная панна" - 7,50

8. BosaeSonca "Залаты" - 7,50

9. Майсюк Уладзімір "Fretwalk" - 7,50

10. Петля пристрастия "Фобос" - 7,50

ТОП-10 ВЯЛІКАГА ЖУРЫ

на падставе асабістых топ-10 шасці штатных і дзесяці пазаштатных экспертаў

1. Pukstband "Последний альбом" - 121

2. BosaeSonca "Адпусці" - 81

3. Петля Пристрастия "Фобос" - 73

4. Pafnutiy's Dreams "The Sandman" - 72

5. Kriwi "Traukamurauka" - 53

6. Ірэна Катвіцкая "Etno-fantasia" - 49

7. Смена "Весна" - 42

8. Litvintroll "Чорная панна" - 41

9. З.Войтюшкевіч "Варанок" - 40

10. Naka "Довольна" - 31

ТОП-10 НАРОДНЫХ ЭКСПЕРТАЎ

 на падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў

1. The UNB "Крот-фронт" - 7,75

2. BosaeSonca "Адпусці" - 7,45

3. Pafnutiy's Dreams "The Sandman" - 7,42

4. Петля пристрастия "Фобос" - 7,40

5. Apple Tea "Ten-Ten" - 7,40

6. Pukstband "Последний альбом" - 7,27

7. Ирена Котвицкая "Etno-fantasia" - 7,10

8. Kriwi "Траўкамураўка" - 7,00

9. Naka "Довольна" - 7,00

10. Stary Olsa "Santa Maria" - 6,88

ТОП-10 ЗАМЕЖНЫХ ЭКСПЕРТАЎ

на падставе асабістых топ-10 пяці замежных экспертаў

1. (((O))) "Forever I Am" - 25

2. Apple Tea "Ten-Ten" - 25

3. Петля Пристрастия "Фобос" - 23

4. Dromos "Mirrors Of Time" - 19

5. Атморави "Проза" - 16

6. Айва "Ты можешь лучше" - 13

7. Смена "Весна" - 13

8. Макс Корж "Жить в кайф" - 11

9. Naka "Довольна" - 11

10. Gran+ "Tet A Tet-Night" - 11

Паслухаць усе альбомы можна на сайце www.experty.by.

Фотарэпартаж з цырымоніі


Юра Сідун 12:35, 26.02.2014 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0912 seconds.