Martin S. прэзентуе ЕР «Не забыць памылкі ніколі»

Гурт Martin S. выкаціў на публіку сваю новую творчасць.

«Не забыць памылкі ніколі» — гэта цэльная гісторыя з цэльным сюжэтам. Тут ёсць і завязка, і кульмінацыя, і развязка. Гэта, так бы мовіць, адзіны твор. Не дарма мы аб'ядналі ўсе тры песні ў адну. Лірычны герой пражывае поўнае жыццё, ад шчаслівага бесклапотнага пачатка стасункаў праз церніі памылак і няладных учынкаў да разумення няўцешнасці кахання. Здаецца песні, што ўвайшлі ў рэліз, розныя па настрою, але ж яны так гармануюць адна з адной, што не аб'яднаць іх было б памылкай», — адзначае гурт у прэзентацыі ЕР «Не забыць памылкі ніколі».

Трэцяга сакавіка а 19.30 ў клубе «Піраты» па пр. Партызанскі, 6а адбудзецца сольны канцэрт, дзе гурт адзначыць 2 гады сваёй дзейнасці і зробіць клубную прэзентацыю рэліза. Квіткі можна набыць па тэл. +375291138332 альбо +375292406813  
16:50, 17/02/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0705 seconds.