Ляпіс Трубяцкі: «Намі кіруюць бандыты, гэбісты і самадзержцы»

Перад выхадам новага альбому, гурт «Ляпіс Трубяцкі» распаўсюдзіў афіцыйны маніфест, які з’яўляецца ідэалагічнай базай для альбому «Матрёшка» і аднайменнага тура.

Matryoshka

Маніфест анарха - сіндыката Lyapis Crew

Створаная ў 19 стагоддзі матрошка - матрона сімвалізавала мацярынства і ўрадлівасць, але, як і многія іншыя самабытныя рускія сімвалы, у нашы дні ператварылася ў кіч і лубок.

Сённяшняя матрошка — гэта зборны вобраз «рускага» часоў халоднай вайны. Мядзведзепадобная, п'яная і агрэсіўная істота, што пагражае свету хрушчоўскай пантофляй і ракетамі, асвечанымі патрыярхальнымі багаборцамі. Арбацкія спекулянты зляпілі матрошку -пярэваратня з бюстаў Сталіна і Леніна, павязалі на яе піянерскі гальштук і апранулі будзёнаўку. І гэта пачвара з імперскімі амбіцыямі зноў пагражае нябачнаму ворагу, палохае дзяцей пятай калонай, ЦРУ і «фашыствуючымі гомасексуалістамі» Еўрасаюза. А каб чалавек не жыў сучасным, яму ў галаву ўбіваюць Нацыянальную Ідэю!

Мы, простыя беларусы, украінцы, казахі і іншыя, хочам жыць сваім розумам. Сябраваць з усімі суседзямі, а не толькі з братамі па зброі з любых ваенных блокаў. Мы хочам развіваць сваю мову, сваё мастацтва, сваю культуру. Мы любім і паважаем Расію, але не хочам, каб намі, як баранамі, кіравалі крамлёўскія тэхнолагі. Пакуль намі кіруюць бандыты, гэбісты і самадзержцы, простыя людзі будуць жыць бедна, забіта і вінаваціць ва ўсіх бедах «жыдоў», «педыкаў», марсіян, Амерыку, алігархаў, вахабітаў — усіх, акрамя саміх сябе, сваёй улады і кіраўнікоў!

Няхай матрошка зноў радуе сваёй усмешкай людзей на ўсёй планеце! Патушым агонь новай халоднай вайны ў зародку, пакуль не стала занадта позна.


12:23, 05.02.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0424 seconds.