Канцэрт Касі Камоцкай у к/з «Мінск» не дазволілі

Кася Камоцкая
Сольныя выступы Касі Камоцкай не адбываліся ўжо вельмі шмат гадоў. Але яна выходзіла на сцэну у верасні 2013 году на юбілейным канцэрце фэсту «Рок па вакацыях»

Канцэрт Касі Камоцкай, які быў анансаваны на 10 студзеня ў малой залі к/з «Мінск», не адбудзецца. 

Квіткі заставаліся ў продажы да апошняга моманту, аднак Кася Камоцкая паведаміла Тузіну Гітоў, што канцэрт не дазволены:

«Па той інфармацыі, якую перадалі мне, на канцэрт няма дазволу, нягледзячы на атрыманне гастрольнага пасведчання ад аддзелу ідэалогіі Мінгарвыканкаму. Адміністрацыя КЗ Мінск заявіла, што падпарадкоўваецца не выканкаму, а адміністрацыі прэзідэнта і не дала дазвол на правядзенне. Арганізатар сказаў, што будзе шукаць новую залю». 

Адміністрацыя К/З Мінск не каментуе сітуацыю, але квіткі на канцэрт не прадае. Арганізатар Павел Кашырын тлумачыць, што не здолеў канчаткова дамовіцца з залай.

«Канцэрта ў малой залі КЗ Менск Касі Камоцкай сапраўды не будзе. Мы не здолелі канчаткова дамовіцца з залай. Былі спробы дамовіцца з іншымі месцамі, але яны плёну не прынеслі. Новай даты і новага месца канцэрту няма».

13:58, 09/01/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0605 seconds.