Навучальны курс Heavy Metal з’явіўся ў Галандыі

У галандскім горадзе Эйндховен за 1090 еўра ў год можна стаць студэнтам, які вывучае метал-музыку.

«Фабрыка металу» з’яўляецца аддзяленнем Summa Colledge, заняткі ў ёй распачаліся ў верасні мінулага году. Каб атрымаць дыплом хэві-металіста, студэнт мусіць вучыцца тры гады і здаваць шматлікія іспыты прафесійным вядомым музыкантам.

За ўдзел у працэсе доўгавалосыя і татуяваныя навучэнцы плацяць па 1090 еўра штогод, плюс 850 еўра неабходна выдаткаваць на навучальныя матэрыялы, у тым ліку вушныя затычкі.

Заснавальнікі навучальнай установы мяркуюць, што хэві-метал з’яўляецца такім жа экспартным хітом Галандыі як цюльпаны або сыры, піша газета Spiegel.de Толькі адзін галандскі гурт Within Temptation, гітарыст якога вучыць цяпер студэнтаў хэві-металу, прадаў больш за тры мільёны сваіх пласцінак па свеце.

У навучальным плане акрамя такіх рэчаў як музычны менеджмент, прамоцыя і арганізацыя канцэртаў стаіць таксама матэматыка, ангельская моваі гісторыя.

Адзін з выкладчыкаў доўгі час вывучаў у універсітэце Амстэрдама гісторыю цяжкага металу – ад антычных часоў да Metallica. Цяпер ён тлумачыць студэнтам, адкуль пайшоў традыцыйны жэст металістаў у выглядзе мезенца і ўказальнага пальца. Бярэ ён пачатак ад этрускаў. Але хто ж яго прыўнёс у музыку, дакладна не вядома. Мяркуецца, што першым недзе ў 70-х быў удзельнік гурту Black Sabbath.

Уні Вера 17:11, 08/01/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0859 seconds.