«Ляпіс Трубяцкі» ў Вільні — фільм-пародыя на рок-канцэрты заходніх зорак (+відэа)

У інтэрнэце адбылася прэм'ера відэаверсіі аншлагавага канцэрту гурта «Ляпіс Трубяцкі» з праграмай «Грай», які прайшоў 30 кастрычніка ў Siemens Arena ў Вільні.

«Гэты дакументальны фільм — пародыя на канцэрты заходніх зорак. У ім вы ўбачыце, як мы з дапамогай буфанады і гратэску, гумару і жартаў паказваем, як гучная рок-музыка можа з прыстойных, патрыятычна настроеных людзей рабіць вар'ятаў», — кажа ў сваім відэазвароце з нагоды прэм'еры лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок.



Відэаверсія канцэрта была створаная беларускім парталам Tut.by , які вёў прамую трансляцыю з Вільні. Да яе падключыліся каля 120 тысяч унікальных карыстальнікаў з 20 краін свету — гэта самая буйная па ахопу інтэрнэт-трансляцыя ў гісторыі беларускага Інтэрнэту.

Спецыяльна для відэаверсіі быў праведзены поўны перамантаж канцэрту з дадатковымі камерамі, якія не выкарыстоўваліся ў рамках трансляцыі. Над стварэннем фільма-канцэрту працавалі прафесіяналы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.



У адрозненні ад трансляцыі, якую можна было глядзець толькі ў рэжыме рэальнага часу, відэаверсія будзе даступная ў любы момант. Прычым не толькі для прагляду, але і запампоўкі (у тым ліку ў HD-якасці ). Адрас пастаяннай старонкі канцэрта — www.tut.by/graj/

Між тым ужо 1 сакавіка 2014 года «Ляпіс Трубяцкі» выпусціць новы альбом «Матрёшка»

13:20, 26/12/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.2501 seconds.