З-пад букета ружаў салодкі Міхалок распавёў у новым відэа пра альбом «Матрёшки»

Новы альбом «Матрёшки» ад «Ляпіса Трубяцкога выйдзе 1 сакавіка.



У чарговай серыі Lyapis Video Сяргей Міхалок з’явіўся ў новым вобразе — лідэр анарха-сіндыката салодка пазірае з-пад букета ружаў ды слоя грыму. Салодкі і пяшчотны, нібы Аляксандр Саладуха, Міхалок віншуе прыхільнікаў з новым годам ад імя калектыву мастацкай самадзейнасці.

Сярод віншаванняў уплецены і анонс новага альбому «Матрёшки», а пры канцы відэа можна пачуць фрагменты з тых новых песень, што ўвойдуць ў яго.

Міхалок распавядае, што на стварэнне расійскага альбому паўплываў шэраг літаратурных твораў кшталту «Гісторыя дзяржавы Расійскай» Карамзіна.

Тым часам завяршыўся мантаж відэаверсіі нядаўняга канцэрту «Ляпіса Трубяцкога» ў Вільні. Прэм’ера адбудзецца на партале Tut.by у чацвер.

15:40, 23/12/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0518 seconds.