Ляпіс Трубяцкі: «Такіх як мы з вамі называюць «змагарамі»

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» сабраў Арэну, але пакуль не мінскую. У Беларусі нават ускосная рэклама гэтага канцэрту была забароненая. Тысячы беларусаў з’ехаліся ў суседнюю краіну, каб напоўніць самую вялікую канцэртную пляцоўку Вільні. Сяргей Міхалок быў сёння надзвычай шчыры ў сваіх прамовах са сцэны. У заканчэнні канцэрту гурт выканаў песню «Грай» пад відэа з кадрамі брутальнага разгону ўкраінскай міліцыяй кіеўскага Еўрамайдану.


Юра Сідун 23:50, 30.11.2013 | Рэпартажы |




comments powered by Disqus
 
In 0.0432 seconds.