«Героі году» ад Tuzin.fm

12 снежня назавуць імя новых уладальнікаў прэміі «Героі году» ад парталу Tuzin.fm., а таксама «Дэбют году». Ужо 11-ты год запар слушны беларускі партал «Тузін Гітоў» падводзіць вынікі музычнага году. Летась прэмію атрымаў гурт Akute, які быў па-за канкурэнцыяй. А вось сёлета ў шорт-лісце прэміі адразу пяць прэтэндэнтаў.

«Нас цешыць той факт, што беларуская незалежная сцэна дасягнула такога ўзроўню. Шмат камандаў запомніліся сёлета сваімі канцэртамі, праектамі, песнямі і кліпамі. Радуе яшчэ больш тое, што такі ж багаты выбар сярод дэбютантаў», - кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін

У намінацыі «Дэбют году» на перамогу прэтэндуюць рэпер Sp Kava, фольк-эмбіент праект Dzivia, поп-рок гурт Hurma, псіхадэлічны Tonqixod, рамантычны дуэт Navi. Атрымаць званне «Героі году» маюць шанец :B:N:, N.R.M., Re1ikt, «Ляпіс Трубяцкі» і BosaeSonca. Пераможцы па гэтых двух намінацыях будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць шэраг намінантаў — Tonqixod, Hurma, Sp Kava, Re1ikt і :B:N:

Канцэрт і ўзнагароджанне адбудзецца ў арт-цэнтры «Юла» (вул. Сурганава, 26). Пачатак:19:00. Квіткі: 60 000 (папярэдне), 80 000 (у дзень), 80 000 (столік, толькі папярэдне). Даведкі: +375 29 6872093.  

15:15, 27/11/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.3224 seconds.