«Даб Лекцыя №1»

Даб Лекцыі – такую назву мы надалі серыі нашых вечарынаў. Каб спасцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку «play» на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся,пачуеце і ўбачыце на гуке Даб Ровар. 

Гасцямі першай Даб Лекцыі будуць:

  • Заслужаны акадэмік Расійскай Акадэміі Даба, дацэнт кафедры тяжкіх даб-канcтрукцый, доктар гукасістэмных навук, шаноўны Rebelsteppa (Масква, РФ).
  • Рэктар Архангельскага Інстытута Дыджэінга, дацэнт кафэдры прыкладнога рагамафіна, кандыдат мікрафонных навук, шаноўны Prophet Panama (Архангельск-Масква,РФ).
  • Намесніца дырэктара Расійскага Нацыянальнага Вінілавага архіва рэгі і даба, загадчыца Цэнтральнай маскоўскай фанатэкі рутс кілераў, шаноўная Lioness Ciello (Масква, РФ)
  • А таксама ўвесь настаўніцкі склад і ўсё абталяванне гукасістэмы Даб Ровар:
  • сп. Салома, сп. Каранёвы і сп. Жахлівы.

Першая Даб Лекцыя мае адбыцца 30 лістапада ў аўдыторыі Shelter DJ Bar (вул. Ванеева 3, стадыён «Трактар»). Пачатак: 23.00. Кошт: 50 000 руб. з флаерам, 60 000 руб. на ўваходзе, 70 000 для ўсіх пасля 00.00. 

13:17, 12/11/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0659 seconds.