«Давай на раз, два, тры»: новая песня гурта HURMA
HURMA з нядаўняга часу цяпер не трыа, квартэт: чацвёртым удзельнікам гурта стаў гітарыст Арцём Кутлунін. Першая студыйная праца, у якой музыкант узяў удзел, стала дынамічная песня «Давай на раз, два, тры». Музыка і словы новага трэка нязменна належаць лідару гурта Мікіту Найдзёнаву. «Давай на раз, два, тры» – зваротны адлік стасункаў; маўчанне, зразумелае толькі дваім; гэта нястрыманыя абяцанні скончанай гісторыі.
«Мяне адразу зачапілі песні гурта сваёй атмасферай, — прызнаецца новы хурміст Арцём Кутлунін. — І падабаецца ўдалае спалучэнне еўрапейскага гучання з сучаснымі беларускімі тэкстамі».
HURMA «Давай на раз, два, тры»
Бліжэйшым часам пачуць гурт HURMA можна 15 кастрычніка ў клубе Re:Public на фестывалі «Зробім лепш!», а таксама 24 кастрычніка на Acoustic Yellow Fest у Рок-бары «Крылы».