Стартаваў новы конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend II
1 кастрычніка 2013 года пачаўся прыём заявак на ўдзел у 2-м конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend. Мерапрыемства пройдзе ў новым фармаце і збярэ яшчэ больш экспертаў і грантадаўцаў. Калі ў Вас ёсць ідэя, якая змяніла б свет да лепшага, раскажыце пра яе, і, магчыма, менавіта яна атрымае фінансавую падтрымку і званне лепшага сацыяльнага праекта Беларусі.
Нагадаем, што 1 жніўня былі падведзены вынікі 1-га конкурсу Social Weekend. 20 праектаў атрымалі падтрымку на суму больш за 10 000 даляраў. Ўзнагароджанне пераможцаў прайшло 6 жніўня ў рамках праграмы TUT.BY-TV.
Сваё экспертнае меркаванне выказаў член журы Юры Зісер:
«Конкурс Social Weekend вельмі патрэбны нашай краіне і людзям дзеля папулярызацыі грамадска-карысных праектаў. Такія праекты вядуць да з'яўлення людзей, якія адчуваюць сваю адказнасць за чалавецтва, і стымулююць развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі».
Удзельнікі гэтага конкурсу, арганізаванага інтэрнэт-платформай «МаеСэнс» і пляцоўкай новых праектаў Беларусі StartIdea.by, змогуць:
- атрымаць грант на рэалізацыю праекта ад MaeSens.by (3 гранта, кожны па 1000 даляраў), StartIdea.by (5 грантаў, кожны па 500-1500 даляраў), а таксама гранты і іншыя ўзнагароды ад партнёраў конкурсу;
- стварыць фандрайзінгавую старонку на платформе «МаеСэнс»;
- знайсці фундатара/інвестара і каманду аднадумцаў;
- атрымаць экспертную ацэнку ад кампетэнтнага журы;
- і, канечне, распавесці шырокай аудыторыі пра існуючую праблему і яе рашэнне, атрымаўшы інфармацыйную і PR-падтрымку сваёй ідэі.
Пасля прыёму заявак (1-14 кастрычніка) конкурс пройдзе ў тры этапы. Першы з іх пройдзе ў онлайн-фармаце (16-21 кастрычніка), у ходзе яго да ўдзелу ў фінале будуць дапушчаныя 20 праектаў (10 вызначаны па выніках сацыяльнага галасавання і 10 адабраны камандай экспертаў). Падчас другога этапу (24-25 кастрычніка) пройдуць сустрэчы каманд праектаў з экспертамі, у межах якіх удзельнікі прадставяць свае ідэі і атрымаюць індывідуальныя заданні. На трэцім фінальным этапе пройдуць выступленні камандаў праектаў перад кампетэнтным журы, а таксама будуць вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы.
У журы конкурсу ўвайшлі: Юры Зісер (заснавальнік і саўладальнік TUT.BY), Аляксандр Кулінковіч (лідар рок-гурта Neuro Dubel), Аляксандр Патуцін (інвестар, сузаснавальнік стартап-руху ў Беларусі), Юры Гурскі (IT-прадпрымальнік, кіраўнік Sport.com), Аляксандр Скрабоўскі (кіраўнік StartIdea.by), Уладзімір Янковіч (дырэктар па развіцці Assistant.by), Абраменка Алеся (дырэктар MaeSens.by).
Удзел у конкурсе бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 14 кастрычніка 2013 года.
Менавіта Ваш сацыяльны праект з'яўляецца самым важным і патрэбным – дакажыце гэта на Social Weekend!
Па ўсіх пытаннях пра мерапрыемства можна звяртацца па тэлефоне +375 29 55 77777 або па электроннай скрыне help@maesens.by.
Паводле прэс-рэлізу.