Akute едуць з новымі песнямі ў Літву, Латвію і Польшчу

Гурт Akute ў кастрычніку дасць шэраг канцэртаў на заходнім ад Беларусі напрамку, а 16 лістапада – вялікі сольны выступ у Мінску.

Балтыйскі міні-тур калектыву пачнецца 3 кастрычніка з канцэрта ў Вільні – гэта будзе першы сольны канцэрт Akute ў літоўскай сталіцы. Потым музыкі ўпершыню наведаюць Латвію: 4 кастрычніка яны выступяць у Рызе, а 5 кастрычніка – у Ліепаі. 19 кастрычніка адбудзецца першы выступ Akute ў Варшаве.

– Міні-тур дапаможа нам падрыхтавацца да вялікага канцэрта ў мінскім клубе Re:Public, які адбудзецца 16 лістапада. У межах гэтых выступаў плануем спрабаваць зусім новыя песні і тэхнічныя моманты, якія потым можна будзе пачуць і ў Мінску, – распавядае бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.

Зараз Akute працуюць над трэцім студыйным альбомам. Папярэдні паўнафарматнік «Не існуе» выйшаў у красавіку 2012. Яго поспех дапамог калектыву атрымаць увясну адразу чатыры ўзнагароды «Гурт года» – па версіях Tuzin.fm, «Даём рады», Ultra-Music Awards і Rock Profi.

  • 3 кастрычніка – Вільня, Pogo Bar – 21.00 – інфа
  • 4 кастрычніка – Рыга, Nabaklab – 21.00 – інфа
  • 5 кастрычніка – Ліепая, Fountain Palace – 23.00 – інфа
  • 19 кастрычніка – Варшава, Centralny Dom Qultury – 21.00 – інфа

16 лістапада гурт выступіць у менскім клубе Re:Public з праграмай «Мы цалуем сонца». Адмысловы госць: Tonqixod (Мінск). Пачатак: 19:00. Квіткі: 80 000 (танцпляц, першыя 100), 90 000 (астатнія, папярэдне), 110 000 (у дзень канцэрта), 120 000 (столік, папярэдне), 140 000 (столік, у дзень канцэрта). 

11:11, 01/10/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0639 seconds.