«Месяц»— новая праца ўкраінскага кліпмэйкера Аляксандра Сцекаленка, які шчыльна супрацоўнічае з «Ляпісамі» з 2011 года. Відэа здымалася ў жніўні 2013 у лесе пад Кіевам і, па словах лідэра «Ляпісаў» Сяргея Міхалка, стала алюзіяй на ўсходнееўрапейскія казкі і фільмы яго любімых рэжысёраў.
«Было вельмі цікава апынуцца ў свеце, чымсьці падобным на фільмы Тэры Гіліама або Ціма Бертана, — кажа Міхалок. — Мы ж самі вельмі любім казкі, фантастыку, цмокаў, пачвараў, таму з радасцю будзем назіраць за тым, што адбываецца ў гэтым кліпе».
Песня «Месяц» стане адным з двух новых трэкаў на беларускамоўным альбоме «Грай». Яго лічбавы рэліз запланаваны на канец кастрычніка, а напярэдадні канцэрта-прэзентацыі ў Вільні (30 лістапада, Siemens Arena) "Грай" выйдзе на CD, вініле і фірменым mp3-плэеры Lyapis Crew. Саму песню ўжо можна набыць на iTunes.
У Беларусі прадаюцца два віды квіткоў на канцэрт "Грай". Квіткі, забяспечаныя бясплатнымі візамі, можна набыць толькі ў мінскім офісе агенцыі "Шаблі". Акрамя таго ў 42 гарадах Беларусі ў касах Kvitki.by можна набыць квіткі без забяспячэння візамі (для тых, хто мае візы). Кошт абодвух відаў квіткоў аднолькавы: 200 тыс. руб. на танцпол, 250-300 тыс. руб. на трыбуны.
Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596, +375 29 6555596, +375 17 2801510.