Дзве лекцыі пра сучаснае мастацтва ад Анны Вуянавіч

23 верасня адбудзецца лекцыя сербскай пісьменіцы, мастацкага крытыка Анны Вуянавіч «Перформанс і перфарматыўнасць». Сёння, разважаючы пра сучасныя тэатральныя практыкі, усё часцей гавораць пра іх перфарматыўнасць. Анна Вуянавіч раскажа, што гэта такое а таксама зробіць кароткі гістарычны экскурс у фарміраванне гэтага паняцця.

Лекцыя адбудзецца 23 верасня ў 19:00 у «Цэху» (былое МЕ100, пр. Незалежнасці, 58, к.6, праход праз вул. П.Броўкі, дальні пад'езд, 2 паверх). Уваход вольны. 

24 верасня Анна Вяновіч на лекцыі «Перфарматыўнае мастацтва, актывізм і сацыяльныя змены» раскажа пра  ролю і месца  перфарматыўных (выканальніцкіх) практык у сучасным свеце, адносіны паміж перфарматыўным мастацтвам і практыкамі ўдзелу грамадзян у жыцці грамадства.  

Лекцыя адбудзецца 24 верасня ў 16:00 у бары «Ў» (пр.Незалежнасці 37А). Уваход вольны. 

Абедзве лекцыі будуць праходзіць на англійскай мове з перакладам на рускую. 

Анна Вуянавіч — тэарэтык сучасных перфарматыўных мастацтваў, доктар філасофіі, пісьменнік, выкладчык, куратар, драматург. Член рэдакцыйнага калектыву тэарэтычна-мастацкай платформы ТКН (Бялград) і галоўны рэдактар часопіса Tkh па тэорыі выканаўчага мастацтва. Чытае лекцыі, праводзіць семінары ў розных універсітэтах і ў рамках незалежных адукацыйных праграм. Зараз з'яўляецца запрошаным прафесарам і выкладае драматургію і перфарматыўныя практыкі ў Цэнтры перфарматыўных даследаванняў пры University Hamburg. Даследуе скрыжаванне паміж перфарматыўнасцю і нэаліберальнай палітыкай у капіталістычных грамадствах.

Абодва мерапрыемствы ладзяцца платформай перформатыўных практык «зЕрне» сумесна з праектам «Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі па сучаснаму мастацтву».  

17:18, 17/09/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0626 seconds.