Хто такі мастак і як ім зрабіцца

Хто такі мастак і як ім зрабіцца? Аб гэтым расказваюць чатыры маладыя мастакі (Яўген Шадко, Алеся Жыткевіч, Анро і Аляксей Дрэва) на новай выставе «BECOMING AN ARTIST. Станаўленне ў чатырох гісторыях». 

З 22 па 27 верасня ў залі галерэі «Ў» будзе прадстаўлены жывапіс, інсталяцыі і аудыё-аб’екты, галоўнай тэмай якіх сталі разважанні наконт мастацкага станаўлення аўтараў і фенаменалагізацыі гэтага працэса. Выстава з'яўляецца часткай «Тыдня сучаснага мастацтва ў Мінску» (20-29 верасня 2013), які праводзіцца ў рамках праекта «На пути к современному музею».

Падчас працы экспазіцыі існуе магчымасць замовіць прыватную экскурсію па выставе з куратарам праекта і прыняць ўдзел у выніковай дыскусіі «10,5 фенаменаў мастацтва», якая адбудзецца 29 верасня у 13:00.

Куратар праекта Наталля Гарачая.

Адкрыццё выставы адбудзецца 22-га верасня а 15-ай гадзіне. Уваход вольны.

13:19, 17/09/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0612 seconds.