Восеньскае свята Багач

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку адзначыць традыцыйнае восеньскае свята Багач. 


Чакаюцца выступы гуртоў: «Горынь», Dainava, Guda, «Кудмень», «Рада», «На Таку», для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш. Падчас свята можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні і патанчыць народныя танцы.

У беларускім календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата») і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Гэтыя надзвычай важныя і прыгожыя рэчы і натхняюць на правядзенне свята.

Свята адбудзецца 21 верасня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы (філіал «Вязынка»). Пачатак: 12:00. Уваход на свята вольны, але кошт уваходнага квітка ў музей: 10 000, студэнтам — 7 000, школьнікам — 5 000. Даехаць можна на электрычцы Мінск-Маладзечна (да станцыі Вязынка). Даведкі: 8029 842 57 89 (Наста).

14:16, 11/09/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0654 seconds.