THE OFFSPRING упершыню ў Беларусі
Вядомыя амерыканскія панкі The Offspring прыязджаюць у беларускую сталіцу з праграмай у падтрымку новага дзявятага студыйнага альбома "Days Go By".
Гурт The Offspring быў створаны ў 1984 годзе аднакласнікамі з каліфарнійскага горада Orange County: Декстерам Холандам і Грегарам Крыселам. Першы поспех прыйшоў на хвалі папулярнасці гранджу: іх другі альбом "Ignition" (1992), нароўні з "Nevermind" ад Nirvana, стаў адным з альбомаў, якія вызначылі твар альтэрнатыўнай музыкі 90-х. Самым паспяховым індзі-альбомам у гісторыі дагэтуль лічыцца альбом "Smash" (1994): яго тыраж перавысіў 16 мільёнаў копіяў.
The Offspring выступіць 28 траўня на «Мінск-Арене». Разагрэваць публіку будзе менскі рок-гурт The Toobes, які таксама выступіць з амерыканскімі панкамі і ў Кіеве. Пачатак канцэрта: 20:00. Квіткі: 300 000 — 900 000. Даведкі: +375 29 609 77 47; +275 29 75 111 75.