Фестываль у Гдыні: буйнейшы з найбліжэйшых

3–6 ліпеня у польскай Гдыні, што на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мору недалёка ад Гданьску пройдзе адзін з самых буйных музычных фэстаў з суседніх з Беларуссю краін — Heineken Open’er 2013.

Лайнап на сёлетнім Heineken Open’er дасцё аматарам музыкі з любым густам нямала прычынаў для пакутлівага выбару: усю трыццатку гуртоў паслухаць найхутчэй не атрымаецца, нават і за тры дні, таму прыйдзецца кагосьці пакінуць без увагі.

На фэст даедуць святкуючыя сваё 30-годдзе Nick Cave and The Bad Seeds, вядомыя сваім разнастайным падыходу да панятку «рок» Queens Of The Stone Age, нядаўна сышоўшыя і ўжо вяртаючыяся з творчага адпачынку Kings Of Leon, ужо вядомыя беларусам па іншыя вялікім фэсце недалёка ад беларускай мяжы Skunk Anansie, неверагодна запатрабаваныя на сёлетніх буйнейшых летніх пляцоўках Editors, Blur, Modest Mouse і іншыя гурты.

Каму ж не хопіць усіх гэтых зорных небасхілаў, то на бонусны дзень 7 ліпеня запланаваны выступ Rihanna. Трапіць на апошнюю можна бясплатна ў тым выпадку, калі вы набудзеце квіток на ўсе чатыры дні фэсту. Апошні, дарэчы, каштуе не так шмат для сусветных фэстаў — каля 110 еўра. Калі ж вы збіраецеся жыць у намёце недалёка ад фестывальнай сцэны, зверху трэба будзе заплаціць яшчэ 20 еўра. Затое наступныя чатыры дні фэсту можна будзе пажыць без праблем.

У вольны ж час можна будзе пагуляць па Гдыні, Сопату і Гданьску — месцы, куды накіроўвацца многія палякі пры першай магчымасці правесці вольны час падалей ад вялікіх мегаполісаў. Ад вакзалу да фэсту пусцяць адмысловы цягнік, які яшчэ болей скароціць дарогу да фэсту.

Дабірацца да яго беларусам і так не вельмі цяжка: можна даехаць да Беластоку на аўтобусе ці цягніком, а там перасесці на мясцовы транспарт. Можна ехаць і праз Вільню, адкуль ходзяць аўтобусы ў Гданьск. Такая адносная лёгкасць вандроўкі на Heineken Open’er робіць гэты адзін з буйнейшых на прасторы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы фэстаў яшчэ і адным з бліжэйшых да Беларусі.

comments powered by Disqus
 
In 0.0619 seconds.