Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава

Бард Яўген Барышнікаў, вядомы як  дудар і куратар вечарынаў Дударскага Клубу дае  сольны акустычны канцэрт, які адбудзецца на Радаўніцу. 

«На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць» — так кажуць у народзе. Яўген запрашае «паплакаць і паскакаць»: заглыбіцца ў сябе, падумаць аб каранях і вытоках, узгадаць сваіх памерлых і ў той жа час адчуць трывалы грунт пад нагамі, халодныя струмяні нашых рэкаў, подых свежага ветру перад навальніцай, дотык каханага чалавека і ўрэшце прагу да жыцця, якое ад веку віруе на гэтай зямлі.

Выступ адбудзецца 14 траўня ў «Графіці» (зав. Калініна, 16).Пачатак: 19:00. Квіткі: 50 000 (папярэдне), 60 000 (у дзень канцэрта). Даведкі: 639-4444.

12:12, 01/05/2013 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0614 seconds.