Фотаплэнер і магчымасць атрымаць смарт-камеры Samsung

Фотаплэнер «Погляд на Мір» адбудзецца ў Мірскім замку і яго ваколіцах вясной 2013 года. Партнёрам падзеі выступае прадстаўніцтва кампаніі Samsung у Беларусі, якое дасць магчымасць ўсім удзельнікам фотапраекта на час здымак ў Мірскім замку карыстацца лінейкай смарт-камер NX і EX з рознымі аб’ектывамі.

Мерапрыемства пройдзе ў два этапы: 18 траўня ў Мір будуць запрошаны прафесійныя фатографы, 25 траўня ў моладзевым фотапленэры прымуць ўдзел аматары. У рамках пленэру запланаваны майстар-клас вядомага фотамастака Віталя Раковіча, аўтара праекта «Ілюстрацыя да гісторыі Беларускай».

«Нам  вядома вялізная колькасць фотаздымкаў  Мірскага замка, але ўсё роўна  кожны раз і майстры, і тыя, хто толькі пачынае асвойваць фотамастацтва, адкрываюць для сябе яго новыя ракурсы, быццам ён мяняецца як жывы арганізм», — кажа ініцыятар фотапленэру дырэктар музея "Замкавы комплекс Мір" Вольга Папко.

Маршруты  фотасесій пройдуць па найбольш знакавых месцах: абарончых вежах, пастаянных экспазіцыях і тэрыторыі замкавага комплексу. Супрацоўнікі музея распрацуюць спецыяльныя маршруты і па гарадскім пасёлку Мір. 

«Чакаем, што ўдзельнікі мерапрыемства з дапамогай фотатэхнікі Samsung змогуць прадставіць свежы погляд на Мірскі замак і ў выніку мы атрымаем унікальныя здымкі. На іх падставе плануецца арганізаваць фотавыставу як у Міры, так і ў Мінску. Хачу адзначыць, што пераможцы конкурснай часткі абодвух этапаў будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад нашай кампаніі: новымі смарт-камераміі», — кажа дырэктар прадстаўніцтва кампаніі Samsung Йеон Су Чой.

Да ўдзелу ў моладзевым фотапленэры «Погляд на Мір» запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна, якія прайшлі адбор. Конкурс з’яўляецца абавязковым элементам — колькасць месцаў абмежавана. У рамках фотапленэру спецыяльна для ўдзельнікаў будзе арганізаваны трансфер Мінск – Мір – Мінск. Апошні дзень прыёму заявак на ўдзел у конкурсе — 18 траўня 2013 года. Да гэтага тэрміну неабходна выслаць па адным фотаздымку ў жанры «Архітэктурны  аб’ект», «Пейзаж», «Партрэт», а таксама дзве фатаграфіі на свой выбар у  фармаце JPG (памер не больш за 1200×700 рх) на адрас: foto@ezerin.com. 

15:09, 23/04/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.