Гурт «Братья Грим» і «У нескладовае» на адной сцэне

Рускі гурт «Братья Грим» стаў вядомым дзякуючы сваім хітам «Ресницы», «Кустурица» і «Дыхание». Творчы саюз рускага гурта і беларускага праекта «У нескладовае» стаў цікавым эксперыментам. Песня «Станцыя» з’яўляецца вынікам паспяховага тандема Канстанціна Бурдаева (саліст «Братья Грим») і беларускага музыкі Рамана Арлова. На канцэрце музыкі прадставяць кліп на гэтую песню, які быў зняты на кінастудыі дзіцячых і юнацкіх фільмаў імя Максіма Горкага.

Сумесны трохгадзінны канцэрт адбудзецца 27 красавіка ў клубе «Центр». Пачатак: 19:00. Квіткі: танцпляцоўка: 120 000 (папярэдне) 150 000 (у дзень канцэрта); столікі: 180 000 (папярэдне), 200 000 (у дзень канцэрта). Даведкі: 8044 5947 947, 8029 178 16 17.

12:08, 16/04/2013 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.