Чэлябінск чакаюць студэнцкія хваляваньні

Тысячы студэнтаў Чэлябінска гатовыя прыняць удзел у мітынгу супраць адмены з 1 ліпеня ільготнага праезднага квітка. Па папярэднім дадзеным, 24 чэрвеня гарадзкая Дума па ініцыятыве кіраўніцтва "Чэлябгартранс" разглядае пытаньне аб зьмене схемы аплаты праезда для студэнтаў. Праект прадугледжвае адмену ільготных праездных квіткоў і робіць кошты праезду ў памеры 4 рублёў.

Пасьля таго, як гэтая інфармацыя была агучаная, адбылося экстрэннае паседжаньне савета старшыняў прафкамаў вышэйшых і сярэдніх навучальных установаў горада, на якім было прынята рашэньне "безкампрамісна адстойваць сацыяльныя правы і гарантыі студэнтаў", паведамілі ў прэс-службе Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага унівэрсытэта.

Сёньня ў адміністрацыю Чэлябінска прадстаўнікі савета старшыняў прафкамаў падалі заяўку на правядзеньне мітынга каля будынку гарадзкой Думы. У акцыі зьбіраюцца прыняць удзел некалькі тысячаў студэнтаў.

Адзначым, што ў Чалябінскай вобласьці каля 40 ВНУ, у якіх навучаецца амаль сто тысячаў студэнтаў.

Baj 17:03, 18/06/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5847 seconds.